Анонсы часопісаў

Сярод празаікаў майскага нумара – Ганна-Марыя Гараніна, Святлана Бязлепкіна і Людміла Рублеўская. Паэты нумара – Мацвей Лішын, Андрэй Кімбар, Казімір Камейша. Упершыню ў «Маладосці» свае творы прадставяць паэт Павел Любецкі і празаік Наталля Лабеева.

 

У гадавіну Вялікай Перамогі мы вырашылі згадаць тых, чыя маладосць прыйшлася на пякельныя 1941—1945. Тых, хто хацеў шчыра кахаць, будаваць сям’ю ды спакойна працаваць, але каму давялося рана пасталець, узяць у рукі зброю і пайсці ваяваць. Маладых, адважных і таленавітых, якія пакінулі след на зямлі. Пра іх матэрыял “Юнацтва наша – на заставах…”. Мы аб’ядналі творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную, з адказамі нашых аўтараў-пачаткоўцаў на пытанні: ці ведаюць яны гісторыі сваіх родных-франтавікоў і ці захоўваюцца ў іх сямейных архівах «ваенныя» рэліквіі? Такім чынам, перагукваючыся праз 80-годдзе, нашы абаронцы — аўтары і героі твораў — сустрэліся, каб даведацца, што мы пачулі праўду, расказаную імі, што сувязь часоў не перарвалася. 

 

Таксама раім звярнуць увагу на матэрыялы круглага стала “Жаночая літаратура: не толькі пра каханне, але і пра жанчын”. Для абмеркавання жаночай і фемінісцкай літаратуры мы сабралі беларускіх пісьменніц і паэтэс. Яны — з розных пакаленняў, пішуць у розных жанрах, выбіраюць розныя спосабы прасоўвання творчасці. Але кожная з іх прайшла пэўны шлях, шлях жанчыны ва ўсё яшчэ мужчынацэнтрычным літаратурным свеце. І іх галасы — важныя і значныя.

Нёман №5, 2025
2025-05-20 22:29 В своем рассказе «Мой дед — герой», основанном на реальных событиях, известный поэт, бард, актер театра и кино Анатолий Длусский повествует о своем деде Константине Длусском, воине-фронтовике, служив...
Нёман №4, 2025
2025-04-05 15:30 В апрельском номере журнала «Нёман» читателей ждет архивная сенсация — неизвестные письма Юрки Лявонного. 10 писем были написаны Лявонным в 1935—1936 гг. русской поэтессе Елене Жилкиной и хранились в ...
Нёман №4-5, 2025
2025-03-21 15:01 В первой половине февраля 1942 года войска советского Северо-Западного фронта окружили 95-тысячную группировку немецко-фашистских войск в районе Валдайской возвышенности. Попытки уничтожить врага лобо...
Нёман №3, 2025
2025-03-06 08:40 К юбилею поэта, главного редактора журнала «Полымя» и заместителя директора издательства «Мастацкая літаратура» Виктора Шнипа «Нёман» публикует портретный очерк Ксении Зарецкой «Теплый человек». Внима...
Нёман №3, 2025
2025-02-27 22:18 В своей повести «Выход всегда есть» в авторском переводе с белорусского языка известный писатель Михаил Поздняков обращается к событиям Великой Отечественной войны на территории его родной Быховщины. ...
Полымя №1, 2024
2024-01-10 11:37 6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх ...
Полымя №10, 2023
2023-10-09 15:10 Два поэта никогда не встречались, но стали соавторами… Шипилов и Шабович. Незадолго до смерти белорусский поэт переводил стихи русского, чтобы его песни зазвучали на мове. В том числе и песня «После б...
Полымя №9, 2023
2023-09-09 15:07 «Школа, у якой я вучылася — цэнтральная ў Мінску, лічылася элітарнай. Але ў студэнцкія гады я апынулася ў асноўным сярод ураджэнцаў вёскі, правінцыі. З некаторымі сябравала. Так, з ужо тады вядомай па...
Полымя №7, 2023
2023-07-09 15:01 «Я служыў ужо ў войску і атрымаў ад бацькоў нейкі незразумелы ліст. Бацька і маці пыталіся ў мяне, што я там перад арміяй такога натварыў, што мяне размалявалі як нягодніка ў нейкай кнізе і напісалі, ...