“На адной з сустрэч з чытачамі да мяне падышоў малады чалавек і сказаў:
— А я таксама пісьменнік!
— Вельмі прыемна! А дзе можна пазнаёміцца з вашай творчасцю?
— Я яшчэ не выдаваўся, але нядаўна скончыў Літаратурны інстытут.
— А што вы напісалі?
— Свайго пакуль нічога. Але калі вы мне падкінеце ідэю, як гэта было ў інстытуце, я з радасцю напішу!
Малады чалавек, відаць, пакрыўдзіўся на мяне, пачуўшы ў адказ:
— Дык ідэя — гэта ж самае галоўнае!”
У рубрыцы “Як я пішу” – шчырыя прызнанні і парады псіхолага і пісьменніцы Наталлі Ігнаценкі.
Таксама ў вёраснёўскім нумары – артыкул Аксаны Спрынчан “Паміж Стажар’ем і стажарамі”. 37 фактаў пра Рыгора Семашкевіча да 80-годдзя з яго нараджэння.
У рубрыцы “Люстэрка лёсу” – працяг публіцыстычнай кнігі Аляксандра Радзькова «Гарады. Асабістыя ўражанні» ў перакладзе на беларускую мову Алеся Карлюкевіча. Шчыры і адкрыты, месцамі даволі эмацыйны аповед.