Анонсы часопісаў
Маладосць №10, 2025
2025-09-25 22:22 “Павінна прызнацца, я хворая. Гісторыя маёй хваробы бярэ пачатак у зусім раннім дзяцінстве. З узростам сітуацыя пагаршалася. А калі бацькі навучылі мяне чытаць, хвароба набыла хранічны характар. І, на...
Маладосць №9, 2025
2025-09-25 22:21  “На адной з сустрэч з чытачамі да мяне падышоў малады чалавек і сказаў:  — А я таксама пісьменнік!  — Вельмі прыемна! А дзе можна пазнаёміцца з вашай творчасцю?  — Я яшчэ не выдаваўся, але нядаўна...
Маладосць №8, 2025
2025-09-25 22:19 “Вячаслаў Аляксандравіч расшукваў паходжанне прозвішча свайго дзеда: Курт на угра-фінскіх мовах, аказваецца, значыць “воўк”. Вось ужо і сюжэт… Можа, і для кіно… А кіно – тэма балючая і няпростая, бо п...
Маладосць №7, 2025
2025-07-12 13:22 Сярод паэтаў і празаікаў ліпеньскага нумара – Юлія Шурбіна-Каравацкая, Юрась Гуліцкі, Сяргей Белаяр, Алена Котава, Васіль Дэбіш, Паліна Салавей, Юлія Голубева, Вольга Алізар і Святлана Цмугунова. Літа...
Маладосць №6, 2025
2025-07-12 13:21 Сярод празаікаў чэрвеньскага нумара – Маргарыта Латышкевіч і Алесь Бычкоўскі. Паэты нумара – Марыля Буйневіч, Яўгенія Пракапчук, Таццяна Барысюк і Алесь Каранеўскі.    У рубрыцы “Інтэрв’ю” – размова...

У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б ад мяне залежала і мяне пусцілі ў камунізм, я аднаго героя літаратуры ўзяў бы з сабою, нават не пачухаўшыся. Таму што лепшага для камунізму чалавека няма. (Пытанні з залы, каго?) Каго? П’ера Бязухава, калі хочаце. Вось, добры адказ на гэта пытанне „праблема рамана“ — пісаць харошыя раманы, не гадзіць суседу. А іначай, калі мы будзем замест гэтага пісаць кляўзы, у нас застанецца адна толькі праблема — праблема самога існавання сучаснага беларускага рамана, які мы не павінны дапускаць да таго, каб ён дыхаў на ладан. Дзякуй». Што яшчэ гаварыў Уладзімір Караткевіч можна даведацца, прачытаўшы яго выступленне цалкам.