Анонсы часопісаў
Маладосць №10, 2025
2025-09-25 22:22 “Павінна прызнацца, я хворая. Гісторыя маёй хваробы бярэ пачатак у зусім раннім дзяцінстве. З узростам сітуацыя пагаршалася. А калі бацькі навучылі мяне чытаць, хвароба набыла хранічны характар. І, на...
Маладосць №9, 2025
2025-09-25 22:21  “На адной з сустрэч з чытачамі да мяне падышоў малады чалавек і сказаў:  — А я таксама пісьменнік!  — Вельмі прыемна! А дзе можна пазнаёміцца з вашай творчасцю?  — Я яшчэ не выдаваўся, але нядаўна...
Маладосць №8, 2025
2025-09-25 22:19 “Вячаслаў Аляксандравіч расшукваў паходжанне прозвішча свайго дзеда: Курт на угра-фінскіх мовах, аказваецца, значыць “воўк”. Вось ужо і сюжэт… Можа, і для кіно… А кіно – тэма балючая і няпростая, бо п...
Маладосць №7, 2025
2025-07-12 13:22 Сярод паэтаў і празаікаў ліпеньскага нумара – Юлія Шурбіна-Каравацкая, Юрась Гуліцкі, Сяргей Белаяр, Алена Котава, Васіль Дэбіш, Паліна Салавей, Юлія Голубева, Вольга Алізар і Святлана Цмугунова. Літа...
Маладосць №6, 2025
2025-07-12 13:21 Сярод празаікаў чэрвеньскага нумара – Маргарыта Латышкевіч і Алесь Бычкоўскі. Паэты нумара – Марыля Буйневіч, Яўгенія Пракапчук, Таццяна Барысюк і Алесь Каранеўскі.    У рубрыцы “Інтэрв’ю” – размова...

«Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця майго роднага Давыд-Гарадка, я выкарыстаў у раманах «Кветкі правінцыі», «Крык на хутары», у «Давыд-Гарадоцкіх канонах», у навелах ды п’есах, але ж, безумоўна, не ўсё перажытае ўвайшло ў мастацкія творы. Абяцаю быць шчырым, але не хачу крыўдзіць тых, хто ідзе побач па жыцці альбо пакінуў гэтае самае жыццё…» — так напісана ва ўступным слове да рамана-хронікі «Божы дар» Георгія Марчука, пачатак якога пад рубрыкай «Спадчына» друкуецца ў "Полымі«№ 5. У гэтым жа нумары змешчаны пачатак другой часткі рамана версіі Віктара Праўдзіна «Непераможны злом». Першая частка друкавалася ў «Полымі» ў № 11–12 за 2023 г. , № 1 за 2024 г.

 

На «Полымя» № 5 можна падпісацца ў любым паштовым аддзяленні нашай краіны да 26 красавіка, на № 6 — да 25 мая.