Close

17.11.17

Барыс Мікуліч. Мае залатыя мары

image description

Мікуліч, Б. М. Мае залатыя мары : творы / Барыс Мікуліч : уклад. Тамары Сакаловай.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 268 с.
ISBN 978-985-02-1789-9.
Імя Барыса Мікуліча (19.08.1912—17.06.1954), якому ў гэтым годзе споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння, добра вядомае тым, хто любіць літаратуру, створаную ў 30-я і пасляваенныя гады ХХ стагоддзя. У кнігу «Мае залатыя мары» ўвайшлі творы, чытаючы якія яшчэ раз пераконваешся, што наша Беларусь заўсёды была багатай на самабытныя таленты. На жаль, не ўсе, як Барыс Мікуліч, змаглі цалкам рэалізавацца.