Close

22.11.16

Анатоль Бутэвіч. Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў

Бутэвіч, А. І.
Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў : казка / Анатоль Бутэвіч ; маст. Лізавета Емяльянава.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 46 с.

ISBN 978-985-02-1557-4.

І з Нясвіжскім замкам, і з ягонымі гаспадарамі Радзівіламі адбывалася столькі займальных і неверагодных прыгод, што сёння цяжка разабрацца, дзе праўда, а дзе людская прыдумка. Герой казкі Данік вырашыў наведаць адно з самых таямнічых і легендарных нясвіжскіх збудаванняў — Радзівілаўскае метро. Разам з чароўным сваім спадарожнікам бардова-чырвоным канём спусціўся ён у глыбокія і загадкавыя лёхі. Злучаюць яны некаранаваную сталіцу Нясвіж і цыганскую сталіцу Мір. Чаго толькі не пабачыў і не пачуў Данік там! Вельмі шмат можна даведацца пра жыццё, дзейнасць і багацці Радзівілаў, калі быць назіральным і ўважлівым падчас падарожжа па Радзівілаўскім метро з Данікам.