Close

23.03.16

Георгій Марчук.  Агапка, Арцёмка і злы Воўк

Георгій Марчук.  Агапка, Арцёмка і злы Воўк  /
п’есы-казкі .— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 271 с.

ISBN 978-985-02-1351-8.

Зборнік п’ес-казак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомага раманіста і драматурга Георгія Марчука склалі найлепшыя творы для сцэны, створаныя пісьменнікам за сорак гадоў плённай працы.
Шэраг п’ес адрасаваны дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, некалькі твораў будуць цікавыя і старэйшым школьнікам.
Арыгінальныя сюжэты, самабытныя яркія героі, фальклорныя матывы, трапныя дыялогі — усё гэта дае падставы рэжысёрам стварыць цікавыя нацыянальныя спектаклі.
Кніга адрасаваная тэатрам, гурткам школьнай самадзейнасці, лялечным тэатрам, студэнтам тэатральных факультэтаў і чытачам.

УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Беи)-6