Close

22.11.16

Марыя Захарэвіч. Талент, адухоўлены любоўю

Марыя Захарэвіч. Талент, адухоўлены любоўю : успаміны, інтэрв’ю, пры­свячэнні / уклад. Соф’і Жыбулеўскай.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 159 с.: іл.— (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

ISBN 978-­985­-02-­1734­-9.

Гэтая кніга прысвечана жыццю і творчасці народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч — адной з самых яркіх зорак нацыянальнай сцэны. Шмат гадоў Марыя Георгіеўна верна і аддана служыць тэатру. За гэты час яна стварыла цэлую галерэю запамінальных жаночых вобразаў. Акрамя таго, Марыю Захарэвіч нездарма называюць «каралевай радыё», паколькі знакамітая актрыса часта ўдзельнічае ў радыёспектаклях, пранікнёна чытае вершы беларускіх паэтаў.
У кнізе змешчаны ўспаміны землякоў, калег, сяброў Марыі Георгіеўны, інтэрв’ю з любімай актрысай, а таксама вершы, прысвечаныя ёй. Безумоўна, зацікавяць чытача і залацінкі жыццёвага вопыту Марыі Захарэвіч.