Close

03.04.18

Мікола Чарняўскі. У інтэрнэце ёсць усё…

Переплёт Чернявский

Мікола Чарняўскі. У інтэрнэце ёсць усё… : сатыра, гумар. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 118 с.

ISBN 978-985-02-1793-6.

Калі вам часам стане сумна, агорне маркота — разгарніце кнігу сатыры і гумару Міколы Чарняўскага «У інтэрнэце ёсць усё…». У яе ўвайшлі як творы з ранейшых зборнікаў паэта — «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць і не жнуць» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод» (1989), «Лёкса ў люксе» (1993), «У трох соснах…» (1996), так і новыя.

Сацыяльная завостранасць, імкненне глыбей разгледзець характары сваіх герояў, едкі сарказм і вясёлая ўсмешка — вось тое, што вызначае мастацкія вартасці твораў, змест усёй кнігі.

Выдавецкі кошт: 12 руб.