Close

03.04.18

Станіслава Умец. Сэрца Сакры

С. Умец. Сэрца Сакры

Станіслава Умец. Сэрца Сакры : раман-фэнтэзі, апавяданні.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2018.— 223 с.

ISBN 978-985-02-1797-4.

Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў — Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка.

Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям’ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?

Выдавецкі кошт: 9 руб.