Close

27.01.17

Уладзімір Дубоўка. Уладзімір Жылка. Язэп Пушча

Вершы/ Уладзімір Дубоўка. Вершы. Паэмы. Проза. Крытыка / Уладзімір Жылка. Вершы. Паэмы. Крытыка / Язэп Пушча; уклад. і камент. І. Э. Багдановіч; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 726 с.
Серыя: «Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 13»

ISBN 978-985-02-1732-5.

У кнізе прадстаўлена творчасць найбольш самабытных і яркіх паэтаў першай траціны ХХ стагоддзя — Уладзіміра Дубоўкі, Ула дзі міра Жылкі і Язэпа Пушчы. Склаўшыся як творчыя асобы ў «Ма ладняку», а потым утварыўшы ў 1926 г. літаратурнае аб’яднанне «Узвышша» (У. Жылка далучыўся крыху пазней як заходнебеларускі паэт), яны сталі лідарамі літаратурнага працэсу 1920-х гг., паэтамі-наватарамі, якія смела выкарыстоўвалі стылістыку сучасных ім авангардных плыняў, эксперыментавалі са словам у пошуках новага мастацкага стылю, сугучнага ўзрушліва-«бурапеннаму» пералому эпох. Упершыню ў гэтым выданні друкуецца поўная рэдакцыя верша «Праметэй» У. Жылкі, узнаўляюцца і ўдакладняюцца аўтэнтычныя аўтар скія рэдакцыі іншых твораў.