Close

02.05.16

Шамякін, І. П. Вазьму твой боль. Гандлярка і паэт

Вазьму твой боль : раман ; Гандлярка і паэт : аповесць / Іван Шамякін. — Мінск : Мастацкая літара­тура, 2016. — 511 с.

ISBN 978-985-02-1694-6.

Падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921—2004) склалі раман «Вазьму твой боль» і аповесць «Гандлярка і паэт». У рамане «ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з сучаснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх яму даводзіцца жыць і дзей­нічаць» (У. Гніламёдаў). Аповесць жа, асноўная тэма якой — каханне, вайна і жанчына на вайне, «сапраўды выдатны твор беларускай літара­туры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісь­менніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы».