Close

02.11.15

Віктар Шніп. Заўтра была адліга

snip_zavtra_100x

Заўтра была адліга: дзённікавы раман паэта / Віктар Шніп; маст. Уладзімір Васюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015.— 341 с.

978-985-02-1643-4

Кніга «Заўтра была адліга» складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: «Тут вельмі шмат самоты!» Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц, калі ты разумееш, чаму так неспакойна ў тваёй душы. І ўсё ж аўтар гэтай кнігі аптыміст, і ў яго ёсць пачуццё гумару і самаіроніі і ўменне пабачыць у звычайных дэталях быцця прыгажосць і філасофскі сэнс, і сваімі творамі ён сцвярджае: «Усё будзе добра!»