Close

23.10.15

Янка Купала. Творы. Т. 9. «Залатая калекцыя беларускай літаратуры»

kupala

Творы / Янка Купала ; уклад. і камент. А. В. Вальчук; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.— 806 с.— (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 9).

ISBN: 978-985-02-1675-5

Том складаюць выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942), напісаныя ім у розных жанрах — паэзія, драматургія, публіцыстыка. Сабраныя пад адной вокладкай, яны даюць уяўленне пра геніяльнага творцу, які, адораны ад прыроды вялікім талентам, дзякуючы засваенню народных традыцый і іх эстэтычнаму пераасэнсаванню і ўвасабленню, стаў выразнікам нацыянальнага светапогляду, а таксама прадвызначыў асновы адбудовы беларускай дзяржаўнасці, стварыў яе ідэалагему. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчынным пісьменствам.