Close
24.05.18

“Начныя птушкі” ў Доме дружбы

23 мая ў сталічным Доме дружбы адбылася прэзентацыя кнігі народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі”, якая сёлета пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Роберт Мугалімавіч – даўні сябар Беларусі, якую не раз наведваў і якой прысвяціў не адзін шчыры і пранікнёны верш. Цёплыя словы пра яго гаварылі перакладчык на беларускую мову твораў Р. Мінуліна […]

Read More

22.05.18

Зацверджаны склад журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”

Пратаколам пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” ад 18 мая 2018 года, створанага загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь № 153, зацверджаны склады журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” і экспертнай камісіі па адбору твораў на суісканне прэміі Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.   Склад журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” […]

Read More

14.05.18

“Маё Заслаўе, я заўжды з табою…”

Гэты  верш  і  іншыя  паэтычныя  (і  музычныя)  творы  пісьменніка  і  вядучага  рэдактара  выдавецтва  “Мастацкая  літаратура” Дзмітрыя  Пятровіча, прысвечаныя  малой  радзіме  аўтара, гучалі  ў  яго  выкананні  11 мая  ў  Заслаўскай  гімназіі  падчас  сустрэчы  з  вучнямі  і  настаўнікамі  гэтай  навучальнай  установы. Літаратурна-музычная  імпрэза, у  якой  таксама  прымаў  удзел  вядомы  паэт  Мікола  Шабовіч, адбылася  ў  рамках  рэспубліканскай  акцыі […]

Read More

11.05.18

Уладзімір Караткевіч. Досвед кіно

У межах міжсезонных імпрэзаў кінафестывалю “Лістапад” на творчай сустрэчы “Караткевіч. Досвед кіно”  ў культурніцкай прасторы ОК16  Валерыя Кустава прэзентавала ўнікальны 16 том сцэнароў Уладзіміра Караткевіча, расказала пра цікавыя знаходкі ў архівах падчас працы над сцэнарамі і фільмамі, пра дачыненні паміж В. Рубінчыкам і У. Караткевічам, пра стаўленне І. Шамякіна і В. Віткі да экранізацый, пра […]

Read More

08.05.18

Напярэдадні Дня Перамогі

У дзіцячай бібліятэцы №2 г. Мінска адбылася сустрэча са старэйшай дзіцячай пісьменніцай Нінай Галіноўскай. Пісьменніца падзялілася сваімі дзіцячымі ўспамінамі пра вайну, пачытала творы на ваенную тэматыку, а таксама прадставіла вучням сваю новую кнігу “Вясёлая пясочніца”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Прыемнае ўражанне пакінулі аб сабе другакласнікі, знаўцы твораў пісьменніцы. Дзеці разважалі, задавалі […]

Read More