Close

Monthly Archives: December 2017

Калядная сустрэча

20171228_103638

У сталічнай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы ў дні школьных канікул адбылася сустрэча пачаткоўцаў мінскіх школ №№ 148, 27, 187 з рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Палінай Грынчанка, якая прэзентавала сваю новую кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі”. Вучні з задавальненнем апавядалі пра веданне розных куточкаў нашай краіны, а за правільныя адказы на пытанні аўтара атрымалі сувеніры.

Read More

Абмеркавалі праблемы літаратурнага перакладу

Зацікаўленая размова аб праблемах літаратурнага перакладу адбылася падчас сустрэчы дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака і галоўнага рэдактара нашага прадпрыемства Віктара Шніпа са студэнтамі і выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Пра тое, што апошнім часам  у Беларусі надаецца вялікая ўвага развіццю міжнародных літаратурных сувязей, у тым ліку і праз пераклады, сведчаць шматлікія факты. Разам з […]

Read More

Сустрэча ў ліцэі

IMG_7712

19 снежня  ў  Мінскім  дзяржаўным  прафесійным  ліцэі  № 7  будаўніцтва  адбылася  сустрэча  навучэнцаў  1 – 2 курса  з  вядучым  рэдактарам  выдавецтва “Мастацкая  літаратура”,  пісьменнікам  Дзмірыем  Пятровічам.  Ён  расказаў юнакам і дзяўчатам пра сёлетнія навінкі “Мастацкай літаратуры”,  пра  кніжныя планы выдавецтва на 2018 год, а таксама пазнаёміў прысутных з уласнай творчасцю.

Read More

Загадкі, славутасці, народная культура

IMG_7712

Такім кнігам, як «Дзіцячы атлас Беларусі», толькі што выдадзены ў «Мастацкай літаратуры», нельга не парадавацца. Аўтар тэксту, укладальнік Паліна Грынчанка зрабіла, здаецца, немагчымае — яна паспрабавала адказаць на сотні пытанняў, што задаюць дзеці ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў. Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? Хто жыве ў норцы? А ці можа дыхаць […]

Read More

Працяг «Залатой калекцыі…»

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выходзіць адмысловая серыя кніг, якая паказвае ўсю рэтраспектыву развіцця беларускай літаратуры, — «Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах». Пабачыў свет 15 том — «Паэзія першай паловы ХХ стагоддзя: міжваенны перыяд». У зборнік уключаны вершы тых паэтаў, якіх сёння не так і часта выдаюць: Андрэя Александровіча, Змітрака Астапенкі, Міхася Багуна, Зінаіды […]

Read More