Close

03.04.18

Навум Гальпяровіч. На скрыжаванні сноў

Galpjarovich_Obl_60_84_16.indd

Навум Гальпяровіч. На скрыжаванні сноў : навелы, эсэ.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2018.— 254 с.

ISBN 978-985-02-1814-8.

Проза паэта — а Навум Гальпяровіч з’яўляецца аўтарам звыш дзясятка паэтычных зборнікаў — вылучаецца сваёй шчырай пачуццёвасцю, мяккім і светлым лірызмам. Успаміны дзяцінства, каханне, роздум над маральнымі праблемамі быцця — вось галоўныя тэмы яго навел і эсэ.

У кнігу ўвайшлі як творы, якія ўжо друкаваліся ў перыёдыцы і кнігах, так і новыя, напісаныя ў апошні час. Яны прасякнуты любоўю і адданасцю да роднага краю, глыбокай павагай да мінулага і верай у будучыню.

Выдавецкі кошт: 19 руб. 86 кап.