Close

03.04.18

Нявеста для Базыля

Нявеста для Базыля

Нявеста для Базыля : казкі / уклад. А. В. Спрынчан.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 214 с. : іл.— (Беларуская аўтарская казка).

ISBN 978-985-02-1803-2.

Няма ніводнага дарослага, а пагатоў дзіцяці, якія не любілі б казкі. Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак «Нявеста для Базыля» можна і сам-насам, і ўсёй сям’ёй, і кампаніяй вясёлых і разумных сяброў. Вы даведаецеся пра дванаццаць подзвігаў пацучыхі Дусі, як паразумецца з ліфтам, хто такія вужалкі і якую нявесту абраў Базыль. Добра вядомыя і маладыя аўтары запрашаюць вас у свет сваіх казак.

Выдавецкі кошт: 13 руб. 20 кап.