Close

29.04.17

Аксана Спрынчан. Смачная кніга

Спрынчан, А. В. Смачная кніга : вершы, загадкі / Аксана Спрынчан ; маст. Вольга Максімовіч.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 71 с.

ISBN 978-985-02-1763-9.

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».