Close

03.11.15

А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца.

Аблажэй, А.І. Красамоўнае сэрца: казка / Алег Аблажэй; іл. Алега Аблажэя. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.

ISBN 978-985-02-1670-0

Ці трэба слухацца голасу ўласнага сэрца? Як знайсці сапраўднае каханне? Чаму людзям патрэбныя прыгажосць, музыка і мастацтва? Гэтыя зусім сур’ёзныя, «дарослыя» пытанні разглядаюцца не ў філасофскім трактаце, а ў дзіцячай казцы «Красамоўнае сэрца», якую напісаў і праілюстраваў мастак Алег Аблажэй. Як і ў кожнай казцы, з героямі здараюцца неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра.