Close

review

Загадкі, славутасці, народная культура

Такім кнігам, як «Дзіцячы атлас Беларусі», толькі што выдадзены ў «Мастацкай літаратуры», нельга не парадавацца. Аўтар тэксту, укладальнік Паліна Грынчанка зрабіла, здаецца, немагчымае — яна паспрабавала адказаць на сотні пытанняў, што задаюць дзеці ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў. Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? Хто жыве ў норцы? А ці можа дыхаць […]

Read More

Працяг «Залатой калекцыі…»

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выходзіць адмысловая серыя кніг, якая паказвае ўсю рэтраспектыву развіцця беларускай літаратуры, — «Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах». Пабачыў свет 15 том — «Паэзія першай паловы ХХ стагоддзя: міжваенны перыяд». У зборнік уключаны вершы тых паэтаў, якіх сёння не так і часта выдаюць: Андрэя Александровіча, Змітрака Астапенкі, Міхася Багуна, Зінаіды […]

Read More

Аб роднай прыродзе песню спяваем

«Мастацкая літаратура» падарыла чытачу зборнік мастацкіх твораў. Кніга так і называецца — «Аб роднай прыродзе». Дзясяткі аўтараў выказваюць сваё замілаванне беларускімі краявідамі ў вершах і прозе. Адкрывае зборнік, які можна смела браць у якасці дапаможніка і на ўрокі геаграфіі, на ўсе прыродазнаўчыя дысцыпліны, верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня». «Дзе мой край? Там, дзе вечную песню […]

Read More

Новае выданне паэзіі Міхася Стральцова пабачыла свет

Ёсць паэты, празаікі і нават літаратуразнаўцы, якія выяўляюць сваім жыццём у літаратуры ўсе сацыяльныя праявы грамадства, становяцца і сваімі творамі, і ўласным лёсам яркімі выразнікамі часу. І самі паўстаюць легендарнымі з’явамі ў жыцці наступнікаў. Так склалася, што ў асобе пісьменніка Міхася Стральцова Беларусь займела і паэта, і крытыка, і літаратуразнаўцу, і празаіка. Багдановічазнаўства без Стральцова […]

Read More

Вясёлка. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017

За шэсцьдзесят гадоў у часопiсе «Вясёлка» надрукаваны, мабыць, тысячы твораў для дзяцей. Да юбiлею часопiса рэдакцыя падрыхтавала дыхтоўны зборнiк, якi знаёмiць з лепшым з таго, што друкавала «Вясёлка». Раздзел «Жывая класiка» — творы карыфеяў, пачынаючы з Янкi Купалы i Якуба Коласа. «На Беларусi Бог жыве», — Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса […]

Read More