Close

12.07.17

АЛЕКСАНДРЫЯ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ

Згодна з традыцыяй, 8 – 9 ліпеня 2017 года ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) адбыўся Міжнародны фестываль “Александрыя збірае сяброў”. У рамках гэтага фестывалю прайшла прэзентацыя кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Напрыканцы імпрэзы, якую правёў вядучы рэдактар выдавецтва, пісьменнік Дзмітрый Пятровіч, гледачы адказвалі на яго пытанні. Пераможца віктарыны атрымаў галоўны прыз – кнігу ад УП “Мастацкая літаратура”. Некалькі сваіх кніг уручыў гасцям свята (вядома ж, з аўтографамі) і Дзмітрый Леанідавіч, які таксама прэзентаваў аўтарскі зборнік прозы “Анёлы” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”).

IMG_6789

Вядучы  рэдактар  выдавецтва “Мастацкая  літаратура”, пісьменнік  Дзмітрый  Пятровіч  уручае  сваю  кнігу “Анёлы” дырэктару ААТ “Магілёўсаюздрук” Уладзіміру  Пятровічу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

IMG_6809

Да  135-годдзя  з  дня  нараджэння  Янкі  Купалы  і  Якуба  Коласа. На  стэлажы – іх  творы,  а  таксама  выданні, дзе  змешчаны  нарысы  пра  жыццё  і  творчасць  сёлетніх  юбіляраў.

 

 

 

 

IMG_6822

Падчас  прэзентацыі  кнігі “Францыск  Скарына.  Ад  слаўнага  горада  Полацка” (укладанне  Алеся  Сушы). Выданне  прымеркавана  да  важнай  даты —  500-годдзя  беларускага  канігадрукавання.

 

 

 

 

IMG_6827

На  здымкупісьменнікі  Дзмітрый  Пятровіч, Марына  Сліўко  і  Алесь  Казека.