Close

24.11.17

Да нараджэння Караткевіча

Караткевіч 1

“Мастацкая літаратура”  ў 2012 годзе пачала выпуск Збору твораў у 25-ці тамах Уладзіміра Караткевіча. 22 лістапада напярэдадні 87-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў Оршы ў яго музеі адбылася прэзентацыя 15 тамоў, якія пабачылі свет. Перад навучэнцамі гімназіі, што знаходзіцца непадалёку ад музея Уладзіміра Караткевіча, і прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі выступілі галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” Віктар Шніп,  паэт Генадзь Пашкоў, пісьменніца, супрацоўніца часопіса “Маладосць” Маргарыта Латышкевіч і паэт, супрацоўнік Музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.

Прэзентацыя 15-ці тамоў  адбылася ў рамках праекта “Літаратурнае падарожжа” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, з якім цесна супрацоўнічае “Мастацкая літаратура”.