Close

15.09.17

Дзень ведаў у пачаткоўцаў

1 верасня ў пачатковай школе пятай сталічнай гімназіі  была арганізавана  выстава-продаж дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Перад трэцякласнікамі выступіла пісьменніца, рэдактар выдавецтва Аксана Спрынчан. Яна прэзентавала сваю новую кнігу пад назвай «Смачная кніга», а таксама навінкі выдавецтва.  Зося Кустава пазнаёміла вучняў са зборнікам «Зярнятка» і правяла ўрок-гульню  па кнігах  Алеся Пісьмянкова «Чаму Вожык не стрыжэцца?» і Уладзіміра Марука «Яршы плялі кашы».  Прайшла-аўтограф сессія. У гімназістаў на памяць засталіся кнігі выдавецтва «Мастацкая літаратура».