Close

28.05.18

Дзень памяці Багдановіча

1527357596036_41

Стала ўжо традыцыяй, што кожны год супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча 25 мая (дзень памяці Максіма Багдановіча) наведваюць Ракуцёўшчыну, дзе ў 1911 годзе цэлае лета жыў Паэт. Тут ён напісаў два цыклы вершаў: “Старая Беларусь” і “Места” (усяго 17 твораў) і паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”. У Ракуцёўшчыну ў гэты дзень прыязджаюць пісьменнікі, выдаўцы і прыходзяць вучні старэйшых класаў з навакольных вёсак. Перад пачаткам імпрэзы дзеці малююць краявіды, якімі ў свой час натхняўся Паэт. І сёлета гэтая традыцыя не была парушана. Дзеці рабілі ілюстрацыі да твораў, што ўвайшлі ў першую і адзіную прыжыццёвую кнігу Максіма Багдановіча “Вянок”, з часу выхаду якой сёлета спаўняецца 105 гадоў.

У імпрэзе, прысвечанай памяці Максіма Багдановіча, якая праходзіла ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, прыняў удзел галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар Шніп.