Close

11.09.17

Дзень пісьменства. “Мастацкая літаратура” у Полацку

У старажытным  Полацку прайшлі  ўрачыстасці, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню беларускага пісьменства і 1155-годдзю з дня заснавання вялікага горада.

Свята “Дзень беларускага пісьменства” адзначалася ў Полацку тройчы і кожны раз выдавецтва “Мастацкая літаратура” брала актыўны ўдзел ва ўрачыстасцях. Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя горада Полацка у павільёне “Сучасная беларуская кніга і прэса” адбыўся канцэрт-прэзентацыя кніг “Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка”, “Францыск Скарына. Маем найбольшае самі”, “Ад Скарыны ды сучаснасці” з удзелам Алеся Бадака, Віктара Шніпа і інш. Адной з галоўных кніг свята стаў традыцыйны зборнік серыі “Беларусь літаратурная” – “Сафійка. Полацк. Родны край”, укладальнікам якога з`яўляецца ганаровы грамадзянін Полацка, пісьменнік Навум Гальпяровіч.  З нагоды юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі і Міхася Стральцова адбыліся прэзентацыі кніг “Максім Багдановіч. Я не самотны…”, “Янка Купала. Для тых, якіх люблю …”, “Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю …”, а таксама кніг новай серыі “100 вершаў”: Міхася Стральцова “І зноўку тут” і Пімена Панчанкі “Сэрца маё”, а таксама зборніка “Жывая класіка для дзяцей”. “Купала і Колас – чытаем уголас!” –  пад такой назвай прайшла літаратурная віктарына на лепшае веданне творчасці народных песняроў з уручэннем прызоў – кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З асаблівым зацікаўленнем прысутныя ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў-гледачоў па творах класікаў беларускай літаратуры Пімена Панчанкі і Міхася Стральцова. З захапленнем прымалі гледачы выступленне ўзорнага харэаграфічнага калектыву сярэдняй школы №6 г. Полацка “Рэмікс”.

На дзіцячую пляцоўку, у павільён “Добрую кнігу — дзецям” прыйшлі толькі самыя зацікаўленыя і самыя ўдзячныя маленькія гледачы. Тут прэзентаваў свой юбілейны зборнік “Вясёлка. 60 гадоў” лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Адбылася юбілейная тэатральна-музычная імпрэза для дзяцей, прайшоў урок-гульня “Кнігу родную люблю я” па кнігах Алеся Пісьмянкова “Чаму Вожык не стрыжэцца?” і Уладзіміра Марука “Яршы плялі кашы”. Узорны харэаграфічны калектыў “Рэмікс”  сярэдняй школы №6 г. Полацка стаў упрыгожаннем мастацка-забаўляльнай праграмы для дзяцей. Асабліва ўразілі гледачоў танец “Сонца каласы” і харэаграфічная кампазіцыя з “Полацкага сшытка”, створаная спецыяльна да свята мастацкім кіраўніком Марынай Шэндзель.20170903_122135 20170903_120550 20170903_120114 20170903_122207 20170903_120100 20170902_142048 20170902_14253220170902_143009