Close

06.02.18

Запрасіла літаратурная гасцёўня

199бутэвич

 

Сустрэча з пісьменнікам Анатолем Бутэвічам і прэзентацыя яго кнігі “Жанчыны з легенды”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, адбылася ў літаратурнай гасцёўні сталічнай школы №199. Вучнямі быў падрыхтаваны мульцімедыйны экскурс па творчасці А. Бутэвіча, што стала прыемным сюрпрызам для аўтара. Пасля сустрэчы вучні пазнаёмілі госця  з экспанатамі школьнага літаратурнага  музея Пімена Панчанкі, дзе пісьменнік пакінуў сваю новую кнігу з памятным аўтографам.