Close

08.12.17

З кнігамі “Мастацкай літаратуры” – у Валожын

камера 33857 снежня дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак і галоўны рэдактар Віктар Шніп у Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы правялі чарговую выдавецкую акцыю “Кніга—школе”. Дзякуючы акцыі, бібліятэкі пятнаццаці школ раёна папоўняцца новымі выданнямі – творамі як класікаў айчыннай літаратуры, так і сучасных аўтараў. У гэты ж дзень Алесь Бадак і Віктар Шніп удзельнічалі ў пасяджэнні Валожынскага народнага літаб’яднання “Рунь”, якім кіруе член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Гіруць-Русакевіч. Адбылася змястоўная размова з рунеўцамі, многія з якіх даўно друкуюцца ў рэспубліканскай перыёдыцы, маюць выдадзеныя кнігі, а некалькі ўжо з’яўляюцца членамі СПБ.