Close

05.09.18

З любоўю да роднага краю

IMG-58555e27fc85f694115892e6625e0bd9-V

Першы ўрок у Дзень ведаў прайшоў у нашай краіне пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і быў прысвечаны Году малой радзімы. Для другакласнікаў сталічнай гімназіі №5 навучальны год пачаўся з падарожжа па родных мясцінах славутай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Раісы Баравіковай. Раіса Андрэеўна пранікнёна расказала пра сваю любоў да роднага беларускага краю, а таксама прачытала вершы з будучай кнігі “Смаката не для ката”, якая неўзабаве выходзіць у “Мастацкай літаратуры”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі: адказвалі на пытанні і цікавіліся жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы.