Close

29.12.17

Калядная сустрэча

20171228_103638

У сталічнай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы ў дні школьных канікул адбылася сустрэча пачаткоўцаў мінскіх школ №№ 148, 27, 187 з рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Палінай Грынчанка, якая прэзентавала сваю новую кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі”. Вучні з задавальненнем апавядалі пра веданне розных куточкаў нашай краіны, а за правільныя адказы на пытанні аўтара атрымалі сувеніры.