Close

27.11.17

Кнігі – школьнікам

24 лістапада ў СШ №136 горада Мінска ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшла прэзентацыя тэматычных зборнікаў “Аб роднай прыродзе” і “Каляндар школьніка”, што нядаўна выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”.  Свята кнігі было арганізавана настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Французавай і настаўніцай рускай мовы і літаратуры Наталляй Парфеновіч. Перад прысутнымі выступіў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які расказаў пра выданні, што выйшлі ў гэтым годзе і якія плануюцца на наступны. Мадэратарам свята кнігі быў настаўнік працы, паэт Анатоль Комлеў.

IMG_4051