Close

18.06.18

Літаратурны фестываль на Ляхаўшчыне

16 чэрвеня на Ляхаўшчыне, у былой сядзібе Бохвіцаў  Флер’янова, якая на мяжы дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў была вядомым культурным асяродкам і якую наведвалі знакамітыя польскія пісьменнікі Эліза Ажэшка і Уладзіслаў Рэймант, у другі раз прайшоў літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні”. Сёлета ён быў прысвечаны тэме малой радзімы, яе адлюстраванню ў творчасці не толькі пісьменнікаў, але і кампазітараў, мастакоў, рэжысёраў, у працах гісторыкаў і краязнаўцаў. На працягу некалькіх гадзін са сцэны гучалі вершы, тэатралізаваныя ўрыўкі з празаічных твораў, песні пра гэты прыгожы куток беларускай зямлі, у слове ўзнаўляліся старонкі яго багатай гісторыі. Шматлікія госці і ўдзельнікі свята змаглі наведаць кніжныя выставы, у тым ліку, кніжную выставу, наладжаную  выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.