Close

07.12.18

Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў LVIII Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі»

З мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2018 год Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць LVIII Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі».

Выдаўцы, якія жадаюць узяць удзел у конкурсе, могуць да 10 студзеня 2019 года накіраваць ва ўпраўленне выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма лепшыя выданні, выпушчаныя ў 2018 годзе, з дадаткам заявы выдавецтва і даведкі пра выданне, што вылучаецца на конкурс.

По кожнай заяўленай намінацыі ад выдавецтва прымаецца не больш за 2 выданні (у адным асобніку).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятным знакам-сімвалам «Залаты фаліянт» і дыпломамі Міністэрства інфармацыі.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.