Close

08.05.18

Напярэдадні Дня Перамогі

image-0-02-05-b5f40ac8d619ab9fc5380dfdbffb74cd8472c5ebc435f2255f47b3248aa397db-VУ дзіцячай бібліятэцы №2 г. Мінска адбылася сустрэча са старэйшай дзіцячай пісьменніцай Нінай Галіноўскай. Пісьменніца падзялілася сваімі дзіцячымі ўспамінамі пра вайну, пачытала творы на ваенную тэматыку, а таксама прадставіла вучням сваю новую кнігу “Вясёлая пясочніца”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Прыемнае ўражанне пакінулі аб сабе другакласнікі, знаўцы твораў пісьменніцы. Дзеці разважалі, задавалі пытанні, адгадвалі загадкі і фатаграфаваліся на памяць.