Close

30.01.19

“Ніці лёсу” Генадзя Бураўкіна

У 2017 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” была заснавана серыя “100 вершаў”. Яна адметная тым, што творы паэтаў дапаўняюцца рэпрадукцыямі карцін з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У серыі “100 вершаў” ужо выйшла ў свет шэсць тамоў. Нядаўна на кніжных паліцах кнігарань з’явіліся 100 вершаў Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу”.  30 студзеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя гэтай кнігі. Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі выдавецтва і пісьменнікі, якія добра ведалі Генадзя Бураўкіна і сябравалі з ім. На словы паэта гучалі песні ў выкананні Таццяны Матафонавай і Аляксандра Вашчанкі. Сын Генадзя Бураўкіна Аляксей чытаў вершы бацькі. Прысутныя маглі набыць “Ніці лёсу” і атрымаць аўтограф ад Юліі Якаўлеўны Бураўкінай.