Close

17.01.19

“Ніці лёсу “Генадзя Бураўкіна

30 студзеня 2019 года ў рамках ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу” з серыі “100 вершаў”. У праграме прымаюць удзел Алесь Бадак, Віктар Шніп, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Леанід Дранько-Майсюк, Зіновій Прыгодзіч, Рыгор Сітніца, а таксама сын пісьменніка Аляксей Бураўкін. Песні на словы Г. Бураўкіна выканае Таццяна Грыневіч-Матафонава. Вершы Г. Бураўкіна прагучаць у выкананні вучняў гімназіі №5 г. Мінска.

Пачатак у 16 гадзін.