Close

15.09.17

Падарунак для Крупскай раённай гімназіі

У рамках акцыі  «Лета с добрай кнігай»  сваю родную школу наведала Зося Кустава. У падарунак  чытачам школьнай бібліятэкі яна прывезла бібліятэчку кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура»:  зборнікі «Азбукоўнік і лічылка», «Зярнятка», «Лучынка», складальнікам якіх яна з’яўляецца разам з Салаўёвай Валянцінай Адамаўнай, былой настаўніцай Крупскай раённай гімназіі.