Close

10.09.18

“Паліцы кітайскіх кніг” у Мінску

11 верасня 2018 года ў 14.00 адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця аддзела кітайскай літаратуры ў рамках праекта “Паліцы кітайскіх кніг” у філіяле ААТ “Белкніга” кнігарні “Кнігі&кніжачкі” па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 14.

У цырымоніі плануецца ўдзел міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай  Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Ціміна, Намесніка начальніка ўпраўлення па імпарце выданняў кітайскай дзяржаўнай адміністрацыі па прэсе і выданнях спадара Чжана Цзэхуэй, віцэ-прэзідэнта “Кітайскай карпарацыі (групы) па імпарту і экспарту кнігі” Пан Лілі, генеральнага дырэктара ААТ “Белкніга” Аляксандра Вашкевіча.

Праект “Паліцы кітайскіх кніг” носіць міжнародны характар, у нашай краіне ён будзе рэалізаваны ўпершыню.