Close

04.05.18

Паэтычны ўрок у яблыневым садзе

3 мая ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” у гімназіі г. Ляхавічы адбылася сустрэча з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” пісьменнікам Алесем Бадаком. Яimage-0-02-04-14dd6f6ae8be39ecd9b62b063825400d4574cfc4e6559778832ecda2deea42e1-Vimage-0-02-04-4409f0d08ea5ce91f0dcc86e537516ed9b522821a427b04caee85682db105e76-Vе адметнасць у тым, што праходзіла яна не ў класе альбо ў актавай зале, а ў школьным яблыневым садзе, які ў гэтыя дні радуе сваёй буйной квеценню. Менавіта там школьнікі і настаўнікі чыталі як свае ўласныя вершы, так і паэтычныя творы любімых паэтаў. Апроч таго, шаноўны госць меў магчымасць пазнаёміцца з лепшымі сачыненнямі гімназістаў, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў. Дарэчы, менавіта з сачыненняў такой тэматыкі выдавецтва “Мастацкая літаратура” з часам мяркуе выдаць зборнік, у які, вядома ж, увойдуць і творы любімых школьнікамі айчынных паэтаў і празаікаў.