Close

08.10.18

Перамога ў конкурсе кніжнага мастацтва

У горадзе Ашхабадзе завяршыла працу XII Міжнародная кніжная выстава, у якой актыўны ўдзел прыняла беларуская дэлегацыя. Многія з прадстаўленых на беларускім стэндзе кніг перададзеныя ў дар Дзяржаўнай выдавецкай службе Туркменістана і ў далейшым знойдуць сваё годнае месца на бібліятэчных паліцах рэспублікі.

Традыцыйна ў рамках выставы прайшоў конкурс кніжнага мастацтва, па выніках якога Рэспубліка Беларусь перамагла ў чатырох з сямі намінацый. У намінацыі “Дзіцячая кніга” адзначана кніга Валянціны Паліканінай “Ни к чему быть одному” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.