Close

11.05.18

Уладзімір Караткевіч. Досвед кіно

У межах міжсезонных імпрэзаў кінафестывалю “Лістапад” на творчай сустрэчы “Караткевіч. Досвед кіно”  ў культурніцкай прасторы ОК16  Валерыя Кустава прэзентавала ўнікальны 16 том сцэнароў Уладзіміра Караткевіча, расказала пра цікавыя знаходкі ў архівах падчас працы над сцэнарамі і фільмамі, пра дачыненні паміж В. Рубінчыкам і У. Караткевічам, пра стаўленне І. Шамякіна і В. Віткі да экранізацый, пра ўзаемаадносіны калег ў час абмеркаванняў на рэдакцыйных радах на кінастудыі, пра спробы адлучыць У. Караткевіча ад працы над фільмамі.

У імпрэзе прымалі ўдзел легендарны беларускі аператар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Таццяна Логінава, якая працавала  над фільмамі Уладзіміра Сямёнавіча, а таксама ідэйная натхняльніца і мадэратар сустрэчы — кіназнаўца Ірына Дзям’янава.