Close

19.02.18

У падарожжа… з дзіцячым атласам

IMG_20180215_123338_HDR

15 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г. Мінска прайшла прэзентацыя новай кнігі Паліны Грынчанкі “Дзіцячы атлас Беларусі”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Вучні трэціх класаў разам з настаўнікамі выправіліся ў падарожжа па абсягах народнай культуры, пазнаёміліся з малавядомымі беларускімі жывёламі і раслінамі, здзіўляліся незвычайным фактам і цудам, разам з аўтарам “Дзіцячага атласа” шукалі адказы на пытанні навуковай віктарыны і адгадвалі загадкі.