Close

12.04.18

У рамках рэспубліканскай акцыі

IMG_20180412_131723

IMG_20180412_13170412 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”  у Маладзечыне ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №7” адбылася сустрэча дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака і галоўнага рэдактара выдавецтва Віктара Шніпа з навучэнцамі гімназіі. Расказаўшы гімназістам пра працу выдавецтва і кнігі, якія выйшлі ў свет у гэтым годзе і плануюцца да выхаду, пісьменнікі адказалі на шматлікія пытанні, прачыталі свае творы. Навучэнцы гімназіі  з радасцю пагадзіліся паўдзельнічаць у  конкурсе сачыненняў і малюнкаў па любімых творах беларускіх пісьменнікаў.