Новыя кнігі снежня

Друкаваць

А. С. Пушкин. Евгений Онегин. Роман в стихах. Серия «Школьная библиотека».

pushkin onegin

Бессмертное произведение А. С. Пушкина, написанное в 1823 – 1830 годах. Работу над ним Пушкин называл подвигом — из всего своего творческого наследия только «Бориса Годунова» он характеризовал этим же словом. В произведении на широком фоне картин русской жизни показана драматическая судьба представителей русского дворянства первой четверти XIX века.

Галіна Пшонік. Бліскучая краіна. Казкі.

Пшонік

Аўтар кнігі “Бліскучая краіна” шчыра верыць у востры розум і душэўную чуйнасць сучаснага чалавека 7 – 12-гадовага ўзросту. А таму смела выпраўляе чытача ў небяспечныя падарожжы па трох узроўнях відэагульні-пасткі, на спакуслівую і рызыкоўную выспу забаў, ахвотна раскрывае – з дапамогай штукара Нікадзіма і Рудога ката – сакрэты, як зрабіць уласнае жыццё пераможным і цікавым. Аўтар вельмі спадзяецца, што досвед герояў яго кнігі дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам лягчэй вырашаць няпростае пытанне “Крыўдаваць або дараваць?” , вырасціць самастойна “Крышталікі радасці” і наагул стацца крыху больш назіральнымі, вясёлымі і шчаслівымі.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Таямніца зачараванага балота. Аповесць.

Хадасевіч Лісовая

Дрыгва — небяспечнае месца для гульняў, але толькі не тады, калі ты маеш запрашэнне ад самога Багніка, гаспадара зачараванага балота, і першай лэдзі Кікімары. Вясёлая і адважная кампанія, у якую аб’ядналіся звычайныя дзеці Андрэй і Юля з іх незвычайнымі сябрамі Кімай, Марай і Балоцем, адкрые для чытачоў сакрэты зачараванага балота, зазірне ў самыя загадкавыя мясціны, запросіць у казачны свет і далучыць да незабыўных прыгод…