Новыя кнiгi студзеня

Друкаваць

 

Якуб Колас. Том 1. Вершы. Новая зямля.
Якуб Колас. Том 2. Сымон-музыка. Апавяданні. 

Дадзенае выданне працягвае новы кнiжны праект выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Народная бiблiятэка». Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У двухтомнік Якуба Коласа ўвайшлі яго знакамітыя паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», а таксама выбраныя вершы і апавяданні.

 

Георгій Марчук. Прыгоды ката Фокуса. Казкі.
Кот — найлепшы сябра і дзяўчынкі, і бабулі, і ўсіх добрых людзей. Асабліва калі гэта кот Фокус. Прыгодаў з ім мала не бывае: як ратавалі Фокуса, каго ратаваў сам Фокус, як ён быў ільвом. Казкі, з якімі цікава, казкі, якія робяць жыццё казачным,— для вас, дарагія чытачы.

 

Людмила Одинцова.  Моя комплексная сестра. Повесть-сказка.
Пятилетняя Анька совершенно уверена в том, что волшебство есть. Нужно только уметь смотреть и видеть. Ее старший брат Тоня, реалист и серьезный мальчик, считает сестру слегка странной. Но когда девочка попадает в беду, он, не колеблясь, отправляется за ней в странный комплексный мир. А там, как в математике комплексных чисел, кроме действительной, реальной части, всё — люди, звери, вещи и явления — имеет мнимую, или «воображаемую», часть, и поэтому жители этого мира могут воображать и менять действительность. Брат и сестра вместе переживают множество суровых испытаний и забавных приключений, чтобы вернуться домой.