Новыя кнігі мая

Друкаваць

Як многа гавораць мне назвы такія. Выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі. Серыя «100 вершаў».

У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Сярод аўтараў — прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў: Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Генадзь Бураўкін, Пятрусь Макаль, Аляксей Пысін, Яўгенія Янішчыц, Алесь Пісьмянкоў і інш. Многія творы зборніка даўно сталі айчыннай паэтычнай класікай.