Новыя кнігі чэрвеня

Друкаваць

Хлопцы самай вялікай вайны. 25 апавяданняў пра Вялікую Айчынную вайну.

Зборнік склалі апавяданні вядомых беларускіх пісьменнікаў – Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Пташнікава, Івана Чыгрынава, Вячаслава Адамчыка, Міхася Стральцова і інш., – прысвечаныя тэме  Вялікай Айчыннай вайны. У кожнага з аўтараў свая вайна: для адных гэта нялёгкія франтавыя дарогі, для іншых – апаленае дзяцінства. Але ў кожным з іх яна назаўсёды засталася незагойнай ранай, болем, якім пранізаны і напісаныя імі творы.