12 сакавіка адбылася рабочая сустрэча Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча з дэлегацыяй Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў на чале з прарэктарам Чжу Іэйфэнь.
Падчас размовы закраналіся актуальныя пытанні далейшага развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, у тым ліку, і ў плане кнігавыдання. У якасці прыкладу плённых міжнародных кантактаў прыводзілася праца выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якая ў апошнія гады рэалізуе некалькі серыйных кніжных праектаў, звязаных з выданнем кітайскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.