13 красавіка ў Карэлічах прайшоў міжрэгіянальны фестываль “PROдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени”, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама. У ім прынялі ўдзел Навагрудская, Дзятлаўская, Воранаўская, Ваўкавыская, Баранавіцкая, Стаўбцоўская і Карэліцкая раённыя бібліятэкі. Фестываль быў прысвечаны Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Актыўны ўдзел у фестывалі прыняло выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Перад гаспадарамі і гасцямі кніжнага свята выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп, які прэзентаваў выдавецкія серыі і новыя кнігі, што выйшлі апошнім часам. На працягу ўсяго фестывалю працаваў кірмаш, на якім можна было набыць кнігі.