«Настаўнікам быў беларускі абшар»

Так  называецца  мастацкая  выстава  Барыса  і  Аксаны  Аракчэевых, якая  нядаўна  адкрылася  ў  Дзяржаўным  літаратурным  музеі  Янкі  Купалы. Падчас  адкрыцця  выставы  адбылася  прэзентацыя  кнігі “Барыс  Аракчэеў. Бэз  малюецца  на  шчасце” (серыя “Жыццё  знакамітых  людзей  Беларусі”), што  ўбачыла  свет  у  выдавецтве  “Мастацкая  літаратура”. Укладальнікамі  зборніка  з’яўляюцца  пісьменніца  Алена  Масла  і  мастачка  Аксана  Аракчэева, дачка  Барыса  Уладзіміравіча.

На вышэйзгаданай  выставе кнігу  пра  славутага  беларускага  мастака  прадставіў  яе  рэдактар  Дзмітрый  Пятровіч. Ён  расказаў  пра  гэтае  выданне, а  таксама  пра  тыя  кнігі  серыі  “ЖЗЛБ”, якія  нядаўна  выходзілі,  і  пра  тыя, што  неўзабаве  ўбачаць  свет  у  выдавецтве  “Мастацкая  літаратура”.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406